Памёр Рэзо Габрыадзэ — сцэнарыст фільмаў «Міміно» і «Кін-дза-дза»
Сцэнарыст, рэжысёр тэатра і кіно, мастак Рэзо Габрыадзэ памёр у нядзелю на 84-м годзе жыцця.
newsgeorgia.ge
Пра смерць паведамілі «Навіны — Грузія».
Рэзо Габрыадзэ нарадзіўся ў 1936 годзе ў Кутаісі. Ён быў вядомы мастак, сцэнарыст, рэжысёр і скульптар, заснавальнік Тбіліскага Тэатра марыянетак (1981 год).
Рэзо Габрыадзэ з'яўляецца аўтарам сцэнарыя да больш чым 35 фільмаў. Сярод іх «Не гаруй!», «Пашпарт». «Міміно» (у суаўтарстве з Георгіем Данелія і Вікторыяй Токаравай) і «Кін-дза-дза». Дарэчы, у «Кін-дза-дза» ў галоўнай ролі зняўся яго сын Леван. Ён сыграў студэнта-скрыпача Гедэвана.