БЕЛ Ł РУС

У Крупскім раёне 14-гадовая дзяўчынка паслізнулася на прагулцы і патанула ў возеры

7.06.2021 / 10:13

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў аграгарадку Хацюхова ў нядзелю вечарам.

Фота СК

Дзяўчынка гуляла з сястрой і сяброўкай ля возера. Яна паслізнулася і ўпала ў ваду, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Мужчына, што быў непадалёк, змог дастаць школьніцу з вадаёма, але яна была ўжо без прыкмет жыцця.

Нягледзячы на намаганні дактароў, што спрабавалі рэанімаваць дзяўчынку, яна памерла па дарозе ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула