БЕЛ Ł РУС

Экс-міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага адправілі адбываць пакаранне на хімію проста з «сутак»

7.06.2021 / 12:23

Nashaniva.com

Раней Дзмітрыя Кулакоўскага абвінавацілі ў публічнай абразе службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў і прызначылі два гады хіміі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса.

20 мая яго затрымалі па адміністрацыйнай справе нібыта за непадпарадкаванне па арт. 24.3 КаАП і арыштавалі на 15 сутак.

У апошні дзень 15-сутачнага арышту, 4 чэрвеня, Дзмітрыя Кулакоўскага этапавалі ў папраўчую ўстанову №7, што ў в. Купліна Пружанскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула