БЕЛ Ł РУС

Трамп пажадаў Байдэну не заснуць на сустрэчы з Пуціным

11.06.2021 / 8:40

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распаўсюдзіў праз амерыканскую прэсу заяву наконт саміта Расіі і ЗША ў Жэневе 16 чэрвеня.

«Удачы Байдэну ва ўзаемадзеянні з Пуціным — не засні на сустрэчы і, калі ласка, перадай яму мае найлепшыя зычэнні», — гаворыцца ў звароце Трампа, які раней падчас перадвыбарнай кампаніі ў ЗША неаднаразова называў цяперашняга прэзідэнта краіны «сонным Джо», піша meduza.io.

Трамп таксама згадаў аб сваёй сустрэчы з Пуціным у Хельсінкі ў 2018 годзе, назваўшы яе «цудоўнай і вельмі прадуктыўнай».

Былы прэзідэнт лічыць, што ЗША многае выйгралі ад той сустрэчы, «у тым ліку павагу прэзідэнта Пуціна і Расіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула