БЕЛ Ł РУС

Жанчыны ў белым з чырвонымі парасонамі правялі акцыю салідарнасці ў Мінску

21.06.2021 / 12:45

Чарговая акцыя салідарнасьці пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі колерамі прайшла 21 чэрвеня ў Менску, паведамляе «Свабода».

Па словах удзельніц прагулкі, іх акцыя заклікае да «суперажываньня і салідарнасьці з пацярпелымі ад злачынных рэпрэсіяў, якія адбываюцца вакол: бесьперапынныя арышты, катаваньні вязьняў, сьмерць несправядліва асуджаных, масавы ад’езд з краіны цудоўных людзей, якія вымушаныя хавацца ад перасьледу рэжымам».

Чырвоная стужка на адзеньні жанчын сымбалізуе кроў з сэрца, хустка на галаве — жалоба аб загінулых, белыя сукенкі і парасон — знак чысьціні, лепшай будучыні, распавялі ўдзельніцы акцыі.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула