БЕЛ Ł РУС

Часова не праходзяць аперацыі па картах МТБанка

21.06.2021 / 15:27

Nashaniva.com

Часова не праходзяць аперацыі па картах МТБанка. Недаступныя аперацыі ў касах, інтэрнэт-банку і мабільным дадатку «Мой банк», сэрвісе пераводаў Denegram 2.0.

Прычына — зламаўся модуль ахалоджвання сеткавага абсталявання. Вось паведамленне банка:

«У сувязі з выхадам са строю модуля астуджэння сеткавага абсталявання, часова не ажыццяўляюцца аперацыі па картах МТБанка, а таксама аперацыі ў прыладах МТБанка. Недаступныя аперацыі ў касах, інтэрнэт-банку і мабільнай праграме «Мой банк», сэрвісе пераводаў Denegram 2.0. Назіраюцца складанасці з дазвонам ў кантакт-цэнтр».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула