БЕЛ Ł РУС

Блок суперніка Пашыняна абскардзіць вынікі выбараў у Канстытуцыйным судзе

21.06.2021 / 17:0

Nashaniva.com

Узначалены экс-прэзідэнтам Робертам Качаранам перадвыбарчы блок «Арменія» не прызнаў вынікі выбараў у парламент і мае намер звярнуцца ў Канстытуцыйны суд.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік блока, кіраўнік партыі «Адроджаная Арменія» Ваге Акапян армянскаму навінаваму сайту «Фактінфо». 

«Блок «Арменія» не прызнае вынікі выбараў і мае намер звярнуцца ў КС у сувязі з выпадкамі прымянення з боку ўладаў адміністрацыйнага рэсурсу, масавага накіраванага прыцягнення вайскоўцаў у выбарчыя працэсы», — сказаў палітык.

Датэрміновыя парламенцкія выбары прайшлі ў Арменіі 20 чэрвеня. Паводле папярэдніх вынікаў, партыя в. а. прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна атрымала перамогу, набраўшы 53,92%.

Блок Качарана атрымаў 21,04% галасоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула