БЕЛ Ł РУС

Музыканта Ігара Банцара на хіміі паставілі на ўлік «па экстрэмізме»

21.06.2021 / 17:13

Nashaniva.com

Гродзенскага музыканта Ігара Банцара 21 чэрвеня паставілі на прафілактычны ўлік «па экстрэмізме» — як «схільнага да дэструкцыйных дзеянняў».

Пра гэта расказала «Радыё Свабода» жонка палітвязня Анжаліка Арэхва.

«Ігар пазваніў і сказаў, што яго паставілі на ўлік, як усіх», — расказала Анжаліка.

Банцар стаў адбываць пакаранне на хіміі ў Віцебску.

У сакавіку яго асудзілі на 1,5 года хіміі па абвінавачванні ў хуліганстве: ён станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай. Сваёй віны не прызнаў. Перад гэтым Ігар правёў у СІЗА 5 месяцаў, што адпавядае 10 месяцам «хіміі»: г. зн. яму засталося адбыць 8 месяцаў.

Рок-музыкант галадаў 16 дзён без ежы і вады цягам усяго судовага працэсу на знак пратэсту.

Ігар Банцэру 41 год, жанаты, мае трое дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула