БЕЛ Ł РУС

40 сутак запар. Экс-міліцыянта Ягора Емяльянава не выпусцілі з Акрэсціна і арыштавалі трэці раз

21.06.2021 / 17:34

Nashaniva.com

Сёння трэці раз арыштавалі былога міліцыянта Ягора Емяльянава, які адмовіўся ў жніўні ўдзельнічаць у падаўленні пратэстаў у Наваполацку і звольніўся з міліцыі, паведамляюць праваабаронцы. Агулам на «сутках» ён правядзе 40 дзён.

У суботу Ягора павінны былі вызваліць пасля 30-сутачнага арышту, але яго перазатрымалі. Па пратаколе, калі Емяльянава вывезлі з ІЧУ ў Савецкае РУУС, то там ён «аказаў непадпарадкаванне, не хацеў выходзіць з машыны, хапаўся рукамі».

Сёння Емельянаму суддзя Воўк прысудзіў 10 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула