БЕЛ Ł РУС

Каранавірус Delta зарэгістраваны амаль у палове краін свету

21.06.2021 / 21:49

Nashaniva.com

Упершыню выяўлены ў Індыі дэльта-варыянт COVID-19 зарэгістраваны ў 92 краінах. Хуткасць распаўсюду новага штаму каранавіруса выклікае занепакоенасць у навукоўцаў, паколькі ён больш заразны.

Пра гэта ў ходзе брыфінгу паведаміла эксперт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Марыя ван Керкхове, паведамляе РБК-Украіна.

Паводле яе слоў, такая хуткасць распаўсюду дэльта-штаму COVID звязана, у тым ліку, з адмовай людзей ад захавання эпідэміялагічных патрабаванняў.

«Папярэднія даследаванні таксама сведчаць, што заражэнне гэтым варыянтам павялічвае рызыку шпіталізацыі», — дадала спецыяліст.

Прадстаўніца СААЗ таксама адзначыла, што для ўзяцця пад кантроль распаўсюджванне гэтага варыянту каранавіруса спатрэбіцца больш часу.

«Некаторыя вакцыны менш эфектыўныя супраць штаму «Дэльта», аднак яны ў любым разе дапамагаюць прадухіліць узнікненне цяжкіх формаў захворвання і знізіць смяротнасць», — падкрэсліла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула