БЕЛ Ł РУС

Да года хатняй хіміі асудзілі дзяўчыну, якая перарабіла гімн у асабістым твітары

28.06.2021 / 10:55

Nashaniva.com

28 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна вынес прысуд 26-гадовай Ганне Важнік. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса і асудзілі абмежаваннем волі тэрмінам на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову — «хатняй хіміі». Менавіта такое пакаранне запрошваў пракурор Заварзін, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разгледзела суддзя Алена Жывіца. Абвінавачаную абараняў адвакат Андрэй Доўнар. 

Ганну прызналі вінаватай у тым, што ў асабістым акаўнце ў твітары яна перарабіла адзін куплет гімна, пачаўшы з фразы «Мы экстремисты — мирные люди…» Згодна з абвінавачаннем, яна здзейсніла здзек з дзяржсімвала — гімна.

Дзяўчына працуе настаўніцай музыкі. Яе затрымалі 28 красавіка, а 30 красавіка выпусцілі на волю пад асабістае паручальніцтва бацькоў. Да справы далучаныя станоўчыя характарыстыкі і падзякі з месцаў вучобы і працы.

Чытайце таксама: Сілавікі затрымалі 26-гадовую настаўніцу музыкі: перарабіла словы гімна ў твітары

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула