БЕЛ Ł РУС

Беларусь дамовілася з Казахстанам аб пастаўках нафты. Але аб'ёмы і тэрміны пастаўкі яшчэ будуць абмяркоўваць

28.06.2021 / 11:33

Nashaniva.com

Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь падпісана сёння ў Нурсултане па выніках перамоў прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і прэм'ер-міністра Казахстана Аскара Маміна. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў, паведамляе БелТА.

«Падпісана пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў», — сказаў Аляксандр Гур'янаў. У найбліжэйшы час на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін будуць абмяркоўвацца канкрэтныя аб'ёмы і тэрміны паставак нафты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула