БЕЛ Ł РУС

Пісьменніку Уладзіміру Някляеву споўнілася 75 гадоў

23.07.2021 / 22:42

Nashaniva.com

Беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў 9 ліпеня адзначае юбілей.

Уладзімір Някляеў

«Святкаваць не выпадае, бо палова тых, каго хацеў бы запрасіць на свята, у турме. Сябры (музыкі, акторы) прапанавалі ўсё ж неяк адзначыць юбілей.

Сыграць каля сцен Крэўскага замка, дзе бегала маё дзяцінства, спектакль па нядаўна папісанай драме «Ягайла», улады не дазволілі. І зусім не таму, што некалі Ягайла прадаў Вялікую Літву за ўладу.

Тым не менш юбілей я адзначыў, дапісаўшы пад яго раман «Гэй Бэн Гіном». Гэта мой самому сабе на 75 гадоў падарунак. Што яшчэ трэба чалавеку, сэнс жыцця якога ў словах?

Словы, мова — не пытанне лінгвістыкі. Калі б было так, слова не было б, як сказана ў Святым пісанні, напачатку ўсяго», — напісаў пісьменнік у фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула