БЕЛ Ł РУС

На Кубе пачаліся антыўрадавыя пратэсты. Апошні раз такое было 30 гадоў таму

23.07.2021 / 23:41

Nashaniva.com

У Гаване і шэрагу іншых гарадоў прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту супраць камуністычнага ўрада краіны.

Удзельнікі акцый патрабуюць свабоды, дэмакратыі і больш рашучых дзеянняў уладаў у барацьбе з пандэміяй каранавіруса. Сярод лозунгаў дэманстрантаў — «Далоў дыктатуру» і «Мы не баімся», паведамляе Бі-бі-сі.

За апошнія суткі ў краіне была зарэгістравана рэкордная колькасць хворых. Людзі патрабуюць ад уладаў паскорыць тэмпы вакцынацыі.

Аднак пратэстоўцы кажуць, што справа не толькі ў пандэміі. Яны абураныя дэфіцытам электраэнергіі і харчавання.

Прэзідэнт Мігель Дыяс-Канель заклікаў камуністаў выходзіць на вуліцы і даваць адпор пратэстоўцам. Па яго словах, прыйшоў час абараніць рэвалюцыю.

«Мы гатовыя да ўсяго і будзем біцца на вуліцах», — заявіў Дыяс-Канель у эфіры дзяржтэлебачання.

На вуліцах заўважаныя аўтамабілі сілавікоў з кулямётамі, паведамляецца, што ў краіне ўводзіцца надзвычайнае становішча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула