У Беларусь прыбыў чарговы эшалон з расійскімі вайскоўцамі для ўдзелу ў вучэннях
У Беларусь прыбыў чарговы эшалон з вайскоўцамі і тэхнікай з Расіі для падрыхтоўкі і далейшага ўдзелу ў сумесных стратэгічных вучэннях «Захад-2021».
Вучэнні пройдуць з 10 да 16 верасня.
Вайскоўцаў віталі хлебам-соллю:
«Рады цёпламу прыёму на беларускай зямлі. Сустрэлі нас з хлебам і соллю. Гатовыя выконваць задачы па прызначэнні. На вучэннях плануем абмяняцца вопытам», — сказаў камандзір вайсковай часткі Аляксандр Горлаў.