БЕЛ Ł РУС

Літоўцы рапартуюць пра нуль затрыманых на мяжы, 250 чалавек прымусілі вярнуцца ў Беларусь

7.08.2021 / 10:11

Nashaniva.com

За мінулыя суткі на літоўска-беларускай мяжы колькасць затрыманых мігрантаў склала 0 чалавек, паведамляецца на статыстычным партале Літвы, перадае zerkalo.io. 

За мінулыя суткі на літоўска-беларускай мяжы нікога не затрымалі, а прымусілі вярнуцца ў Беларусь амаль 250 мігрантаў. Двух чалавек упусцілі ў Літву па гуманітарных меркаваннях: жанчыне і непаўналетняму выклікалі хуткую дапамогу, у дзіцяці дыягнаставалі пераахаладжэнне.

З 3 жніўня Літва вяртае ў Беларусь нелегальных мігрантаў, якіх затрымліваюць на агульнай мяжы. Дзякуючы гэтаму колькасць выяўленых мігрантаў у Літве рэзка ўпала. У сераду літоўскія памежнікі затрымалі 19 чалавек, а выправадзілі больш за 300 мігрантаў. У чацвер — усяго 2 мігрантаў.

Да гэтага з канца чэрвеня колькасць затрыманых рэдка апускалася ніжэй за сотню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула