БЕЛ Ł РУС

Піневіч пра сітуацыю з каранавірусам у «Лясной паляне»: Дзеці разбітыя на дзве групы — адныя ў бальніцы, другія пад наглядам

16.08.2021 / 10:44

Nashaniva.com

Пра гэта расказаў сёння журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Раней сярод дзяцей у летніку былі выяўленыя выпадкі каранавіруса.

Як распавёў міністр, «цяпер усе дзеткі разбітыя на дзве групы. Першая група — дзеці, якія маюць мінімальныя сімптомы захворвання — размешчана ў Астравецкай ЦРБ. Другая група — дзеткі з пацверджаным каранавірусам, але без сімптомаў. Яны знаходзяцца ў цэнтры пад меднаглядам асобна ад іншых».

Астатняя група дзяцей (кантакты першага ўзроўню) таксама знаходзяцца пад наглядам медыцынскіх работнікаў.

«З клінічнага пункту гледжання, нам важныя добрае назіранне і аналіз кантагіёзнасці віруса ў дзяцей (гэта вірус дэльта), яго цячэнне і прагноз (наколькі хутка знікаюць праявы). Мы знаходзімся на парозе навучальнага года і павінны ацаніць выпрацаваныя (сумесна з зацікаўленымі) крокі па прадухіленні хуткага распаўсюджвання COVID-19. Мы правялі маніторынг усіх аздараўленчых лагераў — як сезонных, так і круглагодных. Усюды сітуацыя спакойная:

У адным з лагераў у Чавускім раёне мы выявілі спарадычныя выпадкі, якія не запатрабавалі асаблівых мерапрыемстваў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула