БЕЛ Ł РУС

Стала вядома месцазнаходжанне прэзідэнта Афганістана 

16.08.2021 / 13:17

Nashaniva.com

Пасля нядоўгага знаходжання ў Душанбэ прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані паляцеў у Аман.

Гані паляцеў у Таджыкістан у суправаджэнні кіраўніка сваёй адміністрацыі Фазла Махмуда Фазлі і дарадцы па нацбяспецы Хамдулы Мухіба.

Борт прэзідэнта Афганістана прабыў некаторы час у паветранай прасторы Таджыкістана, чакаючы ўзгаднення маршруту ад авіядыспетчараў Душанбэ. Авіяцыйныя спецыялісты ўзгаднілі з уладамі Узбекістана, Туркменістана і Ірана пералёт над іх тэрыторыяй самалёта Гані ў Аман.

Гэта дзяржава Аравійскага паўвострава прадаставіць прэзідэнту Афганістана палітычны прытулак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула