БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: Першую дозу вакцыны атрымалі 1,5 млн чалавек. А якія вынікі ў суседзяў?

16.08.2021 / 15:12

Nashaniva.com

Мінздароўя паведамляе, што ў Беларусі больш за 1,5 млн чалавек ужо атрымалі першую дозу вакцыны супраць кавіду, а больш за 1,2 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Але гэта 16,04% і 12,8% насельніцтва адпаведна.

У Літве першую дозу атрымалі 1,55 млн, а дзве дозы — 1,36 млн, што складае 55% і 48% адпаведна

У Латвіі прынамсі адну прышчэпку атрымалі 42,99%, а 38,15% завяршылі працэс вакцынацыі.

У Польшчы прынамсі адну прышчэпку атрымалі 49,08%, а дзве — 48,03%.

А вось ва Украіне тэмпы вакцынацыі слабейшыя за Беларусь. Там адну прышчэпку атрымалі 4,7 млн (11,41%), а цалкам вакцынаваліся 2.73 млн (6,61%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула