Сёння павінны былі запусціць першы энэргаблок АЭС, але гэтага не адбылося
Што адбываецца на станцыі, інфармацыі няма.
12 ліпеня Міністэрства энергетыкі паведаміла, што першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі аўтаматычнай абаронай генератара, «прычыны ўстанаўліваюцца, пасля іх вырашэння энергаблок будзе ўключаны ў работу».
23 ліпеня Мінэнерга заявіла, што на першым энергаблоку «праводзіцца рэвізія і дыягностыка абсталявання турбагенератара».
БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства энергетыкі паведамляла, што першы энергаблок БелАЭС плануюць уключыць у сетку да сярэдзіны жніўня. Але вось ужо 16-га, а ніякіх навін на сайце і ў афіцыйных каналах няма, апошняе паведамленне ў тэлеграм-канале Мінэнерга датаванае 12 жніўня — запуск відэа-чэленджа па ахове працы «Застацца ў жывых».
Пра тое, што стала прычынай спынення станцыі, мы ўжо пісалі.