БЕЛ Ł РУС

З ператрусам прыйшлі да супрацоўнікаў БелаПАН

18.08.2021 / 8:8

Nashaniva.com

Ператрусы праходзяць у журналісткі Ірыны Турчыной, рэдактара Аляксандра Зайцава і бухгалтара Кацярыны Боевай.

Галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына

На сувязь не выходзяць: галоўрэд і дырэктар БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст Захар Шчарбакоў.

У кватэры Леўшынай таксама праходзіць ператрус. Дзверы не ўзламаныя. Яна ў кватэры, чуваць галасы яе і нейкіх людзей. Побач з пад'ездам стаіць мікрааўтобус з таніраваным шклом, паведамляе БелаПАН.

10:31

Пасля ператрусу Захара Шчарбакова павезлі на допыт.

***

Інфармацыйная кампанія БелаПАН — адзін з найстарэйшых беларускіх СМІ, была заснавана ў лістападзе 1991 года Алесем Ліпаем. У студзені 2021 года ў офісе кампаніі быў вобшук у справе Андрэя Аляксандрава. Таксама некаторыя журналісты (Леўшына, Каравянкова) затрымлівася ў жніўні 2018 года па «справе БелТА»), а ў чэрвені 2018 года прайшоў ператрус у гендырэктара кампаніі Алеся Ліпая, ператрус быў звязаны з падатковымі прэтэнзіямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула