БЕЛ Ł РУС

Талібы паабяцалі не нападаць на людзей, якія едуць у аэрапорт Кабула

18.08.2021 / 8:49

Nashaniva.com

«Талібан» абавязаўся не атакаваць мірных жыхароў і замежных грамадзян, якія накіроўваюцца ў аэрапорт Кабула, паведамляе агенцтва Франс Прэс са спасылкай на заяву Белага дома.

Getty Images

У Афганістане па-ранейшаму застаюцца каля 11 тысяч амерыканскіх грамадзян, у тым ліку падрадчыкі і дыпламаты.

Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, ЗША падтрымліваюць кантакт з талібамі, каб гарантаваць бяспеку палётаў з аэрапорта Кабула, а таксама бяспеку грамадзян іншых краін і мясцовых жыхароў на шляху ў аэрапорт.

СМІ паведамлялі, што афганцаў, якія спрабуюць увайсці ў аэрапорт, спрабуюць спыніць талібы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула