БЕЛ Ł РУС

ЗША замарозілі дзяржаўныя рэзервы Афганістана ў амерыканскіх банках

18.08.2021 / 8:55

Nashaniva.com

Улады ЗША замарозілі рэзервы ўрада Афганістана, якія захоўваюцца на рахунках у амерыканскіх банках. Аб гэтым піша The Washington Post са спасылкай на крыніцы.

Рашэнне было прынята міністрам фінансаў Джанет Елен пасля кансультацый з Упраўленнем па кантролі замежных актываў і Дзярждэпартаментам. Гэта адбылося 15 жніўня, у дзень, калі «Талібан» захапіў Кабул.

Паводле даных МВФ, рэзервы ўрада Афганістана ў красавіку 2021 года складалі 9,4 мільярды даляраў, прыкладна трэць ад гадавога ВУП краіны. Гэтыя сродкі захоўваюцца, у асноўным, у ЗША — дакладны памер сродкаў у амерыканскіх банках невядомы, але, паводле даных Washington Post, складае «мільярды» даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула