БЕЛ Ł РУС

У беспрацоўнага жыхара Узды скралі чатыры манеты Ethereum (кожная — 8 тысяч рублёЎ). Гэта такая крыптавалюта

18.08.2021 / 10:47

Nashaniva.com

У міліцыю з заявай аб крадзяжы звярнуўся 39-гадовы жыхар Уздзенскага раёна. З яго акаўнта на крыптабіржы зніклі 4 манеты Ethereum (кошт кожнай сёння складае каля 8 тысяч рублёў).

Аператыўнікі ўстанавілі, што крадзеж адбыўся без узлому акаўнта і выйшлі на знаёмага пацярпелага — 26-гадовага прадпрымальніка, паведамляе прэс-служба МУС.

Аднавясковец выяўляў цікавасць да крыптавалютаў, і старэйшы прыяцель, як больш дасведчаны ў гэтай сферы, нярэдка яго кансультаваў. Малады чалавек ведаў аб наяўнасці ў апошняга манет Ethereum і неяк папрасіў таго разблакаваць свой тэлефон, каб патэлефанаваць.

Змяніўшы рэквізіты доступу да ўліковага запісу ў мабільным дадатку крыптабіржы, ён увайшоў у акаўнт таварыша і перавёў сродкі на свой.

Распачата крымінальную справу па артыкуле «крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула