БЕЛ Ł РУС

Ператрус у супрацоўнікаў БелаПАН праводзіць СК. Знік доступ да сайта 

18.08.2021 / 11:8

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага рэдактара Аляксандр Зайцаў.

У намесніка галоўнага рэдактара БелаПАН Аляксандра Зайцава падчас ператрусу канфіскаваная тэхніка, ён не затрыманы, паведамляюць navinyonline.

Па словах Зайцава, ператрус праводзіўся прыкладна на працягу гадзіны ў рамках справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342). Усяго было сем чалавек: два супрацоўнікі АБЭЗ, іх куратар (магчыма, з іншага ведамства), два спецназаўцы ў поўнай экіпіроўцы і двое панятых.

Забралі мабільны тэлефон, цвёрды дыск камп'ютара, стары планшэт, а таксама рэдакцыйнае пасведчанне і некалькі візітовак. Справу вядзе Следчы камітэт.

Аляксандр Зайцаў не затрыманы, але падпісаў абавязацельства аб яўцы. Яго працэсуальны статус яму не растлумачылі.

Тым часам сайт БелаПАНа перастаў грузіцца.

З ператрусам прыйшлі да супрацоўнікаў БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула