БЕЛ Ł РУС

Рэзідэнта ПВТ пазбавілі статусу ў тэхнапарку і завялі крымінальную справу

2.09.2021 / 9:59

Nashaniva.com

30 жніўня Генпракуратура паведаміла, што неназваная кампанія ў студзені 2019 года нібыта была незаконна зарэгістраваная ў якасці навукова-тэхналагічнага парку. Статусу тэхнапарку яе пазбавілі і распачалі крымінальную справу па артыкуле аб ухіленні ад сплаты падаткаў.

Як атрымалася высветліць dev.by, гаворка ідзе пра рэзідэнта ПВТ — ТАА «Фермент».

Група кампаній «Фермент» амаль 30 гадоў займаецца вытворчасцю біятэхналогій для сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Рэзідэнт ПВТ з 2019 года.

У кампаніі лічаць рашэнне аб пазбаўленні статусу тэхнапарку незаконным і неабгрунтаваным і будуць абскарджваць яго ў судзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула