БЕЛ Ł РУС

Былы міністр Лінкявічус апублікаваў відэа, як беларускія памежнікі гоняць мігрантаў

2.09.2021 / 11:14

Nashaniva.com

Былы міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус апублікаваў відэа, дзе сцвярджаецца, што беларускія памежнікі са шчытамі гоняць мігрантаў, якія знаходзяцца паміж памежнымі слупамі, у бок мяжы Літвы.

«Мігранты былі ўцягнутыя ў Беларусь у якасці турыстаў, а цяпер іх прымусова штурхаюць на тэрыторыю ЕС. Але яны разумеюць, што для гэтай аферы ўжо позна», — піша Лінкявічус.

У телеграм-канале Дзяржаўнага мытнага камітэта пазней з'явіўся каментар наконт гэтага. У ведамстве заявілі, што ўсё адбывалася на мінулым тыдні.

«На кадрах відаць, што ўцекачы знаходзіліся ля нашай мяжы і не рухаліся ў Беларусь нават пры адсутнасці беларускіх памежнікаў. Гэта даказвае той факт, што яны не мелі намер рухацца на тэрыторыю нашай краіны», - робіць высновы Дзяржпамежкамітэт.

Дзеянні сілавікоў называюць «аператыўным прыкрыццём рэзервам Смаргонскай памежнай групы для «прадухілення незаконнага перасячэння мяжы з Літвы».

«З відэа зразумела, што фізічная сіла да ўцекачоў беларускім бокам не ўжывалася», — запэўніваюць у беларускім памежным ведамстве. Там таксама паведамілі, што замежнікі знаходзілася ля мяжы каля 8 дзён пасля чаго сышлі ў глыб тэрыторыі Літвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула