БЕЛ Ł РУС

Памёр кампазітар Мікіс Тэадаракіс. Гэта ён прыдумаў легендарную музыку да танца сіртакі

2.09.2021 / 11:29

Nashaniva.com

Грэчаскі кампазітар Мікіс Тэадаракіс памёр ва ўзросце 96 гадоў.

«Чалавека, звязанага з найважнейшымі момантамі ў найноўшай гісторыі Грэцыі, вялікага кампазітара і самаадданага змагара [за правы і свабоды людзей] з намі больш няма», — адзначыла агенцтва AMHA.

Менавіта Тэадаракісу належыць аўтарства музыкі да паказанага ў фільме «Грэк Зорба» танца сіртакі.

І сам танец быў створаны спецыяльна для кінакарціны на аснове старадаўняга танца воінаў - хасапіка.

Пасля выхаду на экраны фільма сіртакі сталі самым папулярным грэчаскім танцам у свеце і наогул адным з сімвалаў Грэцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула