ДПК: на ўкраінскай мяжы абстралялі беларускі памежны знак
Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў пра інцыдэнт, што здарыўся 11 верасня на ўчастку Пінскага памежнага атрада.
Пры аглядзе знака памежнікі заставы «Сварынь» выявілі пашкоджанні памежнага слупа і шчытка з выявай дзяржаўнага герба.
На ім бачныя прабоіны, відаць, ад шроту, як мяркуецца, стрэлу з паляўнічай стрэльбы.