БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз прызнаў дзеянні Беларусі з бежанцамі «гібрыднай атакай»

15.09.2021 / 15:19

Nashaniva.com

Яе мэта — дэстабілізацыя ЕС, заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Яе словы перадае Deutsche Welle. 

«Рэжым у Мінску выкарыстоўвае чалавечыя жыцці як інструмент для дасягнення сваіх мэтаў. Яны пасадзілі гэтых людзей на самалёты і ў літаральным сэнсе «выпхнулі» да межаў ЕС. Гэтага нельга трываць, і хуткая рэакцыя з боку Еўропы гэта паказала», — цытуе выступ фон дэр Ляен карэспандэнт DW у Брусэлі.

Еўрасаюз мае намер супрацьстаяць гэтым дзеянням Беларусі, працягнуць падтрымку Літвы, Латвіі і Польшчы, якія сутыкнуліся з прытокам бежанцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула