БЕЛ Ł РУС

Каб зарабіць жонцы на падарунак, гарадзенец вырашыў заняцца прастытуцыяй

15.09.2021 / 17:16

Nashaniva.com

Гарадзенскія міліцыянеры выявілі двух мужчын, якія былі гатовыя аказаць інтым-паслугі за грошы — адна сустрэча каштавала 50 даляраў. Сілавікі ад імя замоўцы перапісваліся з мужчынамі, пасля чаго іх затрымалі.

Адзін з іх хацеў зарабіць жонцы на падарунак, другі — на арэнду гаража, у якім ён займаецца фарбаваннем аўто.

За прастытуцыю ў Беларусі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць — штраф, грамадскія працы ці арышт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула