БЕЛ Ł РУС

Жанчына паслізнулася ў гіпермаркеце на лісце капусты і зламала руку. А потым адсудзіла 2500 рублёў

30.09.2021 / 15:13

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў красавіку ў гіпермаркеце Green у Віцебску.

Пакупніца паслізнулася, наступіўшы на ліст капусты, павалілася і зламала руку, паведамляюць naviny.online.

Жанчына вырашыла спагнаць з крамы кампенсацыю маральнай шкоды — 3 тысячы рублёў.

Гіпермаркет і клінінгавая кампанія, якая прыбірае ў ім, пазоў не прызналі.

Вердыкт суда: прывёў да пералому «стан падлогі ў гіпермаркеце». Пазоў жанчыны задаволілі, але на 2,5 тысячы рублёў.

Гіпермаркет падаваў скаргу на рашэнне суда першай інстанцыі. Але абласны суд вырашыў, што крама ўсё ж павінна выплаціць пакупніцы грашовую кампенсацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула