БЕЛ Ł РУС

Польшча аднаўляе чыгуначныя зносіны з усімі краінамі, акрамя Беларусі

30.09.2021 / 16:47

Nashaniva.com

У Польшчы адновяць чыгуначныя маршруты за мяжу пасля адмены некаторых каранцінных абмежаванняў праз каранавірус. Аднак зносіны з Беларуссю застануцца пад забаронай, перадае Радыё Свабода.

Польшча не будзе перавозіць пасажыраў праз польска-беларускую мяжу як мінімум да 31 кастрычніка. Такі загад выдала Рада міністраў Польшчы 27 верасня.

«Згодна з нашымі звесткамі, у Беларусі больш за 10 000, а можа, і больш, асобаў, перамешчаных з Блізкага Усходу, пераважна з Ірака, а таксама з Сірыі, каб праводзіць гібрыдную атаку», — казаў раней прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэмʼерам Літвы Інгрыдай Шыманіце ў Варшаве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула