БЕЛ Ł РУС

За абразу бабруйскага ўчастковага завялі адразу шэсць крымінальных спраў

30.09.2021 / 17:7

Nashaniva.com

Негатыўныя каментары ў адрас участковага пакінулі трое жыхароў самога Бабруйска, магілёвец, пенсіянерка з Клімавічаў і мінчанін, піша прэс-служба магілёўскай міліцыі.

На апошняга ўжо заведзена 13 крымінальных спраў за пагрозы і абразы ў дачыненні да службовых асоб. Таксама ў прэс-рэлізе міліцыі падкрэсліваецца, што мужчына больш за 30 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ.

Да таго ж аўтара паста з Магілёва ўжо судзілі мінулым летам за выказванні ў адрас гэтага ж участковага. Тады магілёўцу прызначылі два гады «хатняй хіміі» і абавязалі выплаціць кампенсацыю за маральны ўрон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула