З Беларусі забаранілі вывозіць кісларод
Урад Беларусі ўвёў часовую забарону на вываз медыцынскага і тэхнічнага кіслароду за межы краіны.
Яна адносіцца да вадкага і газападобнага кіслароду медыцынскага і тэхнічнага прызначэння і будзе дзейнічаць 6 месяцаў.
У чацвер урадам прынята рашэнне замарозіць цэны на медыцынскі кісларод. Цяпер яго цану будзе вызначаць Міністэрства аховы здароўя.