Ідэя Банк афіцыйна спыніў дзейнасць
Гэта адбылося ў сувязі з далучэннем фінансавай установы да МТБанка.
З 1 лістапада ён становіцца правапераемнікам па ўсіх абавязацельствах далучанага банка.
Увесну МТБанк за 50 млн рублёў купіў 99,999% акцый ЗАТ «Ідэя Банк» у польскага холдынга Getin. У жніўні пачаўся працэс далучэння набытага актыву. Рэарганізацыя заканчваецца 31 кастрычніка.