МУС прызнаў сетку тэлеграм-каналаў Сцяпана Пуцілы экстрэмісцкім фарміраваннем
МУС прызнаў сетку тэлеграм-каналаў Сцяпана Пуцілы, што раней былі прызнаныя экстрэмісцкімі, экстрэмісцкім фарміраваннем.
Гэтыя каналы ўваходзяць у дзясятку самых папулярных сярод беларускіх, займаючы адпаведны першы, трэці і дзясяты радок.
Прызнанне некаторых тэлеграм-каналаў і чатаў экстрэмісцкім фарміраваннем, пачалося ў сярэдзіне кастрычніка. МУС заўсёды падкрэслівае, што тут наступае крымінальная адказнасць: да сямі гадоў зняволення.