БЕЛ Ł РУС

Сельскія жыхары звярнуліся да начальніка міліцыі наконт мігрантаў: замежныя грамадзяне блукаюць па вёсках

29.10.2021 / 10:25

Nashaniva.com

Жыхары Раснянскага сельскага Савета звярнуліся да начальніка міліцыі з пытаннямі наконт бежанцаў з Ірака і іншых краін. 28 кастрычніка выязны прыём у сельвыканкаме праводзіў начальнік РАУС Віктар Водчыц, піша газета «Навіны Камянеччыны».

Фота: kamenec.by

Людзі казалі, што непакояцца за сваю бяспеку, сцвярджаючы, што замежныя грамадзяне блукаюць па вёсках.

Віктар Водчыц адказаў, што дзеянні мігрантаў у раёне знаходзяцца пад пільным кантролем. Яны разбіваюць намётавыя лагеры і чакаюць магчымасці прадоўжыць свой шлях у Еўропу.

У адваротным выпадку будуць вернуты ў свае краіны.

У выпадку супрацьпраўных дзеянняў з боку замежных грамадзян Водчыц параіў звяртацца ў міліцыю па тэлефоне 102.

Учора дэпутат Савіных сказаў, што ў Беларусі няма мігрантаў, бо ў гэтых людзей ёсць беларускія турыстычныя візы, якія выдаюць фірмы сумесна з МЗС. Проста частка з «турыстаў» спрабуе пасля перайсці мяжу з Еўрасаюзам, а назад Беларусь нібыта не можа іх прыняць, бо яны выкідваюць дакументы.

Амбасадар ЕС у Беларусі паведаміў, супраць каго будзе накіраваны пяты пакет санкцый

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула