БЕЛ Ł РУС

У Еўрасаюзе вызначыліся з крытэрыямі для пятага пакета санкцый супраць Беларусі

1.11.2021 / 13:37

Nashaniva.com

Крытэрыі былі пашыраныя, паведаміў брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыхард Ёзвяк. Неўзабаве пачнецца фарміраванне спіс з фізічных і юрыдычных асоб.

Паводле Юзвяка, пад санкцыі трапяць асобы, адказныя за арганізацыю ці дапамогу беларускім уладам у арганізацыі нелегальнай міграцыі ў краіны ЕС. У спіс таксама могуць патрапіць яшчэ тры буйныя банкі.

Чакаецца, што пяты пакет санкцый можа быць абвешчаны да сярэдзіны лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула