БЕЛ Ł РУС

Зяленскі ўпершыню ўзначаліў антырэйтынг украінскіх палітыкаў

1.11.2021 / 18:57

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпершыню з пачатку сваёй палітычнай кар'еры заняў першае месца ў рэйтынгу персон, за якіх украінцы не прагаласавалі б ні ў якім разе. Пра гэта сведчаць даныя апытання, які правёў украінскі «Разумкоў цэнтр».

Раней найбольшы антырэйтынг меў папярэднік Зяленскага на пасадзе прэзідэнта Пётр Парашэнка.

Паводле апытання, 31,9% украінцаў заявілі, што ні пры якіх абставінах не аддадуць свой голас Зяленскаму. Парашэнка ў гэтым спісе аказаўся на другім месцы, яго антырэйтынг склаў 31,6%. На трэцім месцы — Віктар Медзвядчук, у непрымірымыя праціўнікі якога запісаліся 24,7% удзельнікаў апытання.

Разам з тым Зяленскі працягвае лідзіраваць ў рэйтынгу тых, каго ўкраінцы хацелі б бачыць сваім прэзідэнтам (18,7% галасоў). За ім ідуць:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула