У Пецярбургу затрымалі 24-гадовую беларуску. Cілавікі падазраюць яе ў распальванні варожасці
24-гадовую Яну з Беларусі, што працавала афіцыянткай, затрымалі 1 лістапада. Да яе прыйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і даставілі ў аддзел паліцыі на Васільеўскім востраве, піша мясцовае выданне «Фантанка».
Дзяўчына свабодна перамяшчалася паміж Масквой і Пецярбургам, нават не падазраючы, што ў Беларусі яе ўжо шукаюць. У дачыненні да яе распачата справа па артыкулах аб распальванні варожасці і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы.
Яе малады чалавек Мікіта расказаў «Фантанцы», што Яна нічога супрацьзаконнага не рабіла, а пракуратуру наведала разам з адвакатам.