Звольніліся два намеснікі міністраў
Сёння на нацыянальным прававым партале з’явілася пастанова Саўміна №617 ад 29 кастрычніка.
Аляксандр Гур'янаў, БелТА
У ёй утрымліваецца інфармацыя аб вызваленні ад пасады першага намесніка міністра замежных спраў Аляксандра Гур’янава і першага намесніка міністра юстыцыі Сяргея Задзірана. Абодва звольненыя па згодзе бакоў.
Таксама ў пастанове гаворыцца аб вызваленні з пасады Алены Богдан, першага намесніка міністра аховы здароўя, але раней стала вядома, што яна ўзначаліла камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.