БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін беларускі хакеіст дэбютаваў у НХЛ

2.11.2021 / 9:56

Nashaniva.com

Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас дэбютаваў у Нацыянальнай хакейнай лізе. Ён сыграў супраць «Тампы».

NHL

Аляксей Протас гуляў у цэнтры чацвёртай тройкі, правёў на пляцоўцы сем змен, агульнай працягласцю 3 хвіліны 53 секунды, выйграў адно з пяці ўкідванняў, завяршыў вечар з нулявым паказчыкам «+/-«, бамбардзірскіх балаў не было.

Такім чынам, Протас стаў 13-м беларускім хакеістам за амаль 30 гадоў у наймацнейшай хакейнай лізе свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула