Два тэлеграм-каналы Лошыцы прызнаныя экстрэмісцкімі
9.11.2021 / 15:31
Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-каналаў «Вольная Лошыца», «Вольная Лошыца-чат», «Непамяркоўныя» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
У Беларусі больш за 200 тэлеграм-каналаў і чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі.
Таксама нядаўна некаторыя тэлеграм-каналы і чаты сталі прызнавацца экстрэмісцкімі фарміраваннямі, што цягне ўжо крымінальную адказнасць.