Дзве групы мігрантаў прарваліся з Беларусі ў Польшчу
Дзве вельмі шматлікія групы мігрантаў праніклі ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі. Прынамсі некалькі дзясяткаў груп замежнікаў прарвалі агароджы ў ваколіцах Крынак і Белавежы.
Польскія памежнікі паведамляюць, што частку людзей удалося вярнуць да лініі мяжы. Яшчэ адну групу шукаюць. Прэс-сакратар памежнага атрада маёр Катажына Здановіч распавяла, што ў абодвух выпадках адбылося сілавое прарыванне агароджы, паведамляе Радыё Беласток.
Паводле ж прадстаўніка польскай памежнай службы Міхала Такарчыка, усіх мігрантаў затрымалі. Пра гэта ён паведаміў Радыё Люблін.
У раёне Кузніцы, дзе назбіралася асноўная колькасць мігрантаў, досыць спакойна.