БЕЛ Ł РУС

Чэхія гатова дапамагчы Польшчы ў сітуацыі на мяжы з Беларуссю

15.11.2021 / 8:21

Nashaniva.com

Прага гатовая дапамагчы Польшчы ва ўрэгуляванні сітуацыі з нелегальнымі мігрантамі на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў у нядзелю ўвечары на сваёй старонцы ў твітары міністр замежных спраў Якуб Каганек.

«Я размаўляў са сваім польскім калегам Збігневам Рау. Мы абмеркавалі жудасную сітуацыю [з-за назапашаных бежанцаў, якія спрабуюць патрапіць у ЕС] на польска-беларускай мяжы. Я выказаў нашу [Чэхіі] салідарнасць з Польшчай і пацвердзіў нашу гатоўнасць аказаць дапамогу, калі ўзнікне неабходнасць», - адзначыў Кулганек.

Паводле яго слоў, у панядзелак сітуацыя на польска-беларускай мяжы стане прадметам абмеркавання кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін Еўрасаюза, а таксама краін Вышаградскай групы-рэгіянальнага аб'яднання, у склад якога ўваходзяць Чэхія, Славакія, Венгрыя і Польшча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула