БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча

17.11.2021 / 8:41

Nashaniva.com

У аўторак завяршыўся адборачны турнір да чэмпіянату свету па футболе, што пройдзе ў лістападзе-снежні 2022 года ў Катары.

Першыя месцы ў сваіх групах заваявалі зборныя Сербіі, Іспаніі, Швейцарыі, Францыі, Бельгіі, Даніі, Нідэрландаў, Англіі, Харватыі, Нямеччыны. Яны выйшлі на чэмпіянат свету наўпрост.

Сталі вядомыя 12 зборных, якія возьмуць удзел у стыкавых матчах. Гэта 10 камандаў, што занялі ў групах другія месцы: Партугаліі, Швецыі, Італіі, Украіны, Уэльса, Шатландыі, Турцыі, Польшчы, Расіі, Паўночнай Македоніі, а таксама дзве каманды, што прайшлі праз Лігу нацый: Чэхіі і Аўстрыі.

Гэта 12 зборных будуць разбіты на дзве групы: сеяныя і нясеяныя і разыграюць тры пуцёўкі (паўфіналы і фінал). Вядома, што Расія і Украіна не змогуць сыграць паміж сабой (Расія — сеяная, Украіна — не).

Лёсаванне пройдзе 26 лістапада, а стыкавыя матчы ў канцы сакавіка.

Зборная Беларусі ў сваёй групе заняла апошняе месца. На ЧС выйшла Бельгія, а Уэльс і Чэхія згуляюць у стыках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула