БЕЛ Ł РУС

Памёр паэт Мікола Шабовіч

17.11.2021 / 9:55

Nashaniva.com

Сумную навіну паведамілі сябры паэта. Мікола Віктаравіч памёр 16 лістапада. Яму было 62 гады, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Мікола Шабовіч нарадзіўся ў вёсцы Бадзені на Мядзельшчыне ў 1959 годзе.

Настаўнічаў у вёсцы Шыпкі на Вілейшчыне, затым працаваў у Педуніверсітэце, які скончыў у 1981-м, быў кандыдатам філалагічных навук.

Шабовіч не аднойчы выступаў на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, рэгулярна прыязджаў на сустрэчы з чытачамі і школьнікамі на Вілейшчыне і Маладзечаншчыне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула