БЕЛ Ł РУС

Новым канцлерам Нямеччыны афіцыйна абраны Олаф Шольц

8.12.2021 / 13:28

Nashaniva.com

Дэпутаты бундэстага большасцю галасоў абралі 63-гадовага Олафа Шольца новым канцлерам Нямеччыны, паведамляе Der Spiegel. За яго прагаласавалі 395 дэпутатаў, для абрання неабходна было атрымаць 369 галасоў. 

AFP

Шольц стаў дзявятым федэральным канцлерам Нямеччыны. Ён змяніў на гэтай пасадзе Ангелу Меркель, якая ўзначальвала ўрад цягам 16 гадоў.

Цікава, што пасля абрання Шольца сайт канцлера Нямеччыны змяніў даменнае імя з bundeskanzlerin.de на bundeskanzler.de.

Шольц апошнія тры гады займаў пасаду віцэ-канцлера і міністра фінансаў ва ўрадзе Меркель. У 2011-2018 гадах ён працаваў бургамістрам Гамбурга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула