БЕЛ Ł РУС

Заблакаваны сайт «Ежедневника», галоўны рэдактар Сяргей Сацук затрыманы

8.12.2021 / 13:37

Nashaniva.com

У Беларусі заблакавалі сайт «Ежедневник» (ej.by), яго галоўнага рэдактара Сяргея Сацука затрымалі і павезлі ў Следчы камітэт.

 Пра гэта Еўрарадыё паведаміў брат журналіста Аляксандр Сацук, які ўзяў на сябе функцыі галоўнага рэдактара сайта. Сам Аляксандр знаходзіцца ў Польшчы.

Дома ў Сяргея Сацука прайшоў ператрус, у яго забралі тэлефоны і ноўтбукі. 

«За некалькі дзён да таго «Ежедневник» пачаў праект пра беларускіх «тэрарыстаў». Магчыма, новы ціск на партал звязаны менавіта з гэтым. А магчыма, проста прыйшла чарга», — кажа Аляксандр Сацук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула